З фільма "Хрусталь" ва ўкраінскім пракаце выразалі рэпера Хаскі

Кадр з фільма
Кадр з фільма

З фільма "Хрусталь", які ў гэтым годзе прэтэндуе на "Оскар", ва ўкраінскім пракаце выразалі сцэну з расійскім рэперам Хаскі. У інтэрв'ю расійскаму выданню "Афиша.Daily" рэжысёр фільма Дар'я Жук патлумачыла гэта тым, што ва Украіне Хаскі лічаць тэрарыстам:

"Хаскі — тэрарыст у кантэксце ўкраінскай палітыкі. Ну, гэта значыць, калі я чытала ўжо пасля здымак пра яго мінулае, па расійскай версіі ён паехаў на Данбас журналістам, па ўкраінскай жа версіі ён непасрэдна ваяваў і страляў. Я разумею, што ў кантэксце інфармацыйнай вайны нейкія рэчы становяцца непрымальнымі. Дыстрыб'ютар прапанаваў не націскаць на гэтыя хворыя раны".

Рэжысёр Дар'я Жук не ў першы раз кажа, што да паказу фільма ва Украіне не чула пра палітычную пазіцыі Хаскі. Маўляў, толькі пасля здымак яна даведалася, што расійскі рэпер ездзіў на Данбас, не хавае сваю падтрымку палітыкі Расіі ў дачыненні да Паўднёвага Усходу Украіны. Хаскі нават сябраваў з камандзірам сепаратыстаў Матаролай, пра што аднойчы распавёў у інтэрв'ю расійскі пісьменнік Захар Прылепін.

Из фильма "Хрусталь" в украинском прокате вырезали рэпера Хаски

"Хрусталь" — прэтэндэнт ад Беларусі на прэмію Оскар у намінацыі "Найлепшы замежны фільм". Вылучэнне кінакарціны адбылося ў безальтэрнатыўным парадку, а мясцовы "оскараўскі камітэт" быў утвораны кулуарна. У беларускім пракаце карціна была паказаная ва ўрэзаным варыянце — з яе былі прыбраны сцэны палітычных вулічных акцый. Фільм быў пераважна станоўча успрыняты беларускай кінакрытыкай.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі