З ХК “Дынама-Мінск” падпісаў кантракт канадскі нападаючы Джасцін Фантэйн

З ХК “Дынама-Мінск” падпісаў кантракт канадскі нападаючы Джасцін Фантэйн

З хакейным клубам “Дынама-Мінск” падпісаў кантракт канадскі нападаючы Джасцін Фантэйн. Яму 29 гадоў. У мінулым сезоне хакеіст выступаў у АХЛ за “Хартфорд” і “Бейкерсфілд”. Раней ён выступаў у НХЛ за “Мінесоту Уайлд”, “Нью-Ёрк Рэйнджэрс” і “Эдмантан Ойлерс” (у 197 матчах закінуў 27 шайбаў і зрабіў 41 выніковую перадачу).

Прэс-служба дынамаўцаў інфармуе, што кантракт з Фантэйнам аднабаковы, ён разлічаны на адзін сезон. Эксперты адзначаюць, што нападаючы заўсёды арыентаваны на атаку, мае добры кідок і галявы інстынкт.

Як вядома, у складзе мінскага “Дынама” ўжо былі двое канадцаў — абаронца Марк-Андрэ Граньяні (падпісаў кантракт яшчэ на год) і нападаючы Роб Клінкхамер. Чацвёртым легіянерам з’яўляецца брамнік Юнас Энрат з Швецыі. Цяперашні склад каманды гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі