З космасу сфатаграфавалі супертайфун над Ціхім акіянам (фота)
Здымкі зрабіла італьянская астранаўтка Саманта Крыстафарэці.
Італьянская астранаўтка Саманта Крыстафарэці, якая знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, сфатаграфавала з арбіты супертайфун "Майсак" у Ціхім акіяне. Як піша Meduza, на момант здымкі ён знаходзіўся ў раёне Мікранэзіі. Да 5 красавіка супертайфун можа дасягнуць Філіпін. Максімальная ўстойлівая хуткасць ветру ў аўторак, 31 сакавіка, складала 257 км/г (71 м/с).
Фота: Samantha Cristoforetti / ESA / NASA