З манастыра і семінарыі ў Жыровічах у бальніцу прывезлі больш за 40 чалавек
З праваслаўнага манастыра і духоўнай семінарыі ў Жыровічах у цэнтральную раённую бальніцу ў Слонім прывезлі 41 чалавека. Пра гэта TUT.by паведаміла галоўны лекар бальніцы Наталля Рызвановіч. Паводле яе слоў, 23 семінарысты — гэта "кантакты першага ўзроўню".
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома, што для паломнікаў да 10 траўня закрылі Жыровіцкі мужчынскі праваслаўны манастыр. Гэта патлумачылі "эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце". Вядома, што архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый быў шпіталізаваны з пнеўманіяй у Гродне. Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах знаходзіцца на двухтыднёвым каранціне.
У Беларусі 7281 выпадкаў COVID-19, памерлі 58 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.