З Мінска ў аэрапорты Вільні і Каўнаса пусцілі экспрэс-аўтобусы
Рэйсы будуць ажыццяўляцца два разы на дзень новымі пасажырскімі міні-аўтобусамі Mercedes.
У ліпені маршрут Мінск — аэрапорт Каўнаса і назад будзе дапоўнены прыпынкам у віленскім аэрапорце. Да яго можна будзе даехаць за 2 гадзіны, да каўнаскага — за 3.
Падчас зімовага сезону перавозка будзе арганізавана з улікам раскладаў рэйсаў, інфармуе "Наша ніва".