З пачатку вайны загінула каля 1300 украінскіх вайскоўцаў
Вайна ва Украіне, сакавік 2022 года / "Настоящее время"
З пачатку вайны ва Украіне загінула каля 1300 украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта 12 сакавіка распавёў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Страты ў вайне агучваюцца ўпершыню за амаль тры тыдні ваенных дзеянняў ва Украіне. Ці адпавядае лічба рэальнасці, сказаць складана. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, страты Расіі ў вайне ў 10 разоў большыя — на тэрыторыі Украіны загінула больш за 12 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Мінабароны Расіі толькі аднойчы назвала колькасць загінулых: 2 сакавіка там заявілі, што за час вайны загінулі 498 салдат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.