З панядзелка ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт
У панядзелак, 1 лютага, у Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў, інфармуе БЕЛТА.
Сярод цыгарэт, што вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", на 100 рублёў падаражэюць "Кронан", "Кронан 7", "Фэст", "Фэст 7", "Фэст Compact", "Фэст Compact 7", Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ Black Compact, NZ Gold Compact. На 200 рублёў павысяцца кошты на маркі "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Мінск Superslims", "Мінск 5 Superslims", "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", NZ Black, NZ Gold і інш.
На 1000 рублёў даражэйшымі стануць цыгарэты Pall Mall (у тым ліку Blue, Red, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White), Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH), Luckies (Red, Silver, Blue, Click & Roll) і інш.
Вырастуць кошты і на некаторыя цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-Інвест". Так, "Карона", "Карона Блакітная", "Карона Слім" стануць даражэй на 400 рублёў, More (Red і Blue), Magna (Red і Blue) — на 800, LD (у тым ліку Red, Blue, Silver, Club Lounge, Club Extra Lounge), асобныя віды Monte Carlo, Mild Seven, Mevius, Winston, Glamour — на 1000 рублёў.
Падаражанне закране і цыгарэты, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль". Адразу на 5000 рубляў падаражэе Sobranie (у прыватнасці, Coctail і Black Russian), на 2000 рублёў — некаторыя віды Richmond, на 1000 — Dunhill (Blue і Gold), Camel (Filters і Blue), Kent (HDi Blue і HDi Silver) і інш.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц павышаць рознічныя кошты свой тавар. Дарэчы, у студзені некаторыя віды цыгарэтаў таксама ўзняліся ў кошце.