З панядзелка ў грамадскім транспарце Мінска знікнуць кандуктары
Аднак кантралёраў стане значна больш.
Да апошняга часу ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях прадавалі білетную прадукцыю каля тысячы чалавек. Усім, хто вырашыў працягнуць працу ў "Мінсктрансе", прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання. Кандуктары могуць стаць кантралёрамі або касірамі. Кантрольна-рэвізійная служба прадпрыемства павялічваецца да чатырохсот чалавек, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Праблем з набыццём праязных білетаў у жыхароў сталіцы ўзнікнуць не павінна. Пасажыры могуць набыць талоны у кіёсках "Мінсктранса" і "Белсаюздрука", а таксама на пошце, у метро, у крамах і ў кіроўцаў.