З Пуціным размаўлялі пра Беларусь Меркель, Макрон і кіраўнік Еўрасавета

З Пуціным размаўлялі пра Беларусь Меркель, Макрон і кіраўнік Еўрасавета

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён паведаміў у Twitter. "Толькі мірны і сапраўды інклюзіўны дыялог можа вырашыць крызіс у Беларусі", — адзначыў кіраўнік Еўрасавета.

Як вядома, 19 жніўня кіраўніцтва ЕС абмяркуе ў фармаце відэаканферэнцыі сітуацыю ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Таксама ў аўторак прэзідэнту Расіі патэлефанаваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Гаворка таксама ішла пра сітуацыю ў Беларусі і хутчэйшае ўрэгуляванне праблем. Прэс-служба расійскага прэзідэнта паведаміла, што Уладзімір Пуцін заявіў пра недапушчальнасць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі і аказання ціску на кіраўнітва нашай краіны.

18 жніўня Пуціну патэлефанавала канцлер Германіі Ангела Меркель. Гаворка таксама ішла пра Беларусь. Меркель заявіла, што ўлады нашай краіны мусяць не дапускаць гвалт у дачыненні мірных грамадзян, вызваліць палітвязняў ды пачаць дыялог з апазіцыяй, з грамадствам для пераадолення крызісу. І канцлер Германіі, і прэзідэнт Расіі выказалі надзею на хуткую нармалізацыю сітуацыі ў Беларусі. Уладзімір Пуцін зноў згадаў пра недапушчальнасць спроб умяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны. На яго думку, гэта вядзе толькі да далейшай эскалацыі крызісу.

Пра змест гэтых размоў Пуцін па тэлефоне распавёў Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі