З Расіі ў Беларусь вярнулі больш за 20 тон груш, заражаных гнілатой

Расіяне вярнулі беларусам турэцкія грушы / vk.com/rshn_br_sm_klg
З Расіі ў Беларусь вярнулі больш за 20 тон груш з Турцыі, заражаных гнілатой. Груз чакалі ў Смаленску. У кіроўцы быў фітасанітарны сертыфікат, аформлены беларускай службай каранціну раслін. Аднак падчас кантролю прадукцыі фітасанітарнымі інспектарамі мясцовага ўпраўлення Рассельгаснагляду "быў выяўлены ўзбуджальнік каранціннай хваробы раслін" (па выніках экспертыз высветлілася, што гэта Monilinia fructicola (Winter) Honey).
Для таго, каб не дапусціць заносу і распаўсюджвання на тэрыторыі Расіі "выяўленага небяспечнага каранціннага шкоднага аб'екта", усю заражаную прадукцыю адправілі назад у РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.