З-за асенняй засухі гараць тарфянікі ў Гомельскай вобласці

З-за асенняй засухі гараць тарфянікі ў Гомельскай вобласці

Асенняя засуха правакуе гарэнне тарфянікаў у Гомельскім і Калінкавіцкім раёнах.  Плошча ўзгарання перавысіла 3 гектары. Ратавальнікі заліваюць тарфянікі вадой, каб плошча не павялічвалася.

Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, ачаг знаходзіцца на вялікай глыбіні. Яго тушаць у адным месцы, а праз некаторы час ён з’яўляецца ў іншым.

Дажджы ў канцы кастрычніка на сітуацыю не паўплывалі. Лістапад таксама, паводле прагнозу сіноптыкаў, чакаецца сухім і цёплым.

Фота: vetka.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі