З-за каранавіруса ў Польшчы ўведзены рэжым эпідэміі

Каранавірус у Польшчы / Reuters
Каранавірус у Польшчы / Reuters

Польскі ўрад уводзіць рэжым эпідэміі ў краіне з-за каранавіруса. Застануцца адкрытымі толькі прадуктовыя крамы і аптэкі. Кампутарная сістэма будзе старанна правяраць, хто павінен знаходзіцца на карантыне. Школы будуць закрытыя да Вялікадня, паведамляе Wyborzca.

Пра рэжым эпідэміі учора ўвечары абвясцілі польскі прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Лукаш Шумовскі. Як заявіў кіраўнік міністэрства аховы здароўя, сітуацыя дайшла да таго, што неабходна ўвесці больш строгія правілы, чым існуючыя законы, з-за пагрозы эпідэміі.

Шумовскі падкрэсліў, што падчас рэжыму эпідэміі прадстаўнікі органаў улады атрымліваюць больш паўнамоцтваў для мабілізацыі грамадзян для аказання дапамогі ў барацьбе з масавым захворваннем.

Міністр аховы здароўя ў Польшчы і ваяводы ў сваіх правінцыях могуць прызначаць не толькі медыцынскі персанал, але і іншых людзей для барацьбы з эпідэміяй, гледзячы хто будзе неабходны, каб спыніць эпідэмію. Грамадзяне, мабілізаваныя такім чынам, абаронены ад звальнення — яны атрымліваюць адпачынак. Дзяржава пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне і выплачвае заробак.

Сёння колькасць інфіцыраваных каранавірусам ў Польшчы, склала 425 чалавек, у тым ліку і пецярых памерлых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі