З-за пандэміі каранавіруса адкладзена цырымонія "Грэмі"
З-за пандэміі каранавіруса адкладзена цырымонія "Грэмі". Яна мусіла прайсці ў Лос-Анджэлесе 31 студзеня, а ў выніку прызначана на 14 сакавіка 2021-га.
"Грэмі" — музычная прэмія, якая штогод уручаецца амерыканскай Нацыянальнай акадэміяй гуказапісу. У яе заяве адзначаецца, што "няма нічога важней здароўя і бяспекі членаў нашай музычнай супольнасці і сотняў людзей, якія нястомна працуюць над стварэннем шоу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.