З-за рамонту газаправода ў Ляхавічах знікала цяпло

На месцы, дзе праходзілі рамонтныя працы

На месцы, дзе праходзілі рамонтныя працы / lves.by

З-за рамонту газаправода ў частцы Ляхавічаў у Брэсцкай вобласці знікала цяпло — у жылых дамах, бальніцы, адміністрацыйных будынках. Сцвярджаецца, што праблема пасля 22-й гадзіны была вырашаная і цяпло пачало вяртацца.

Як піша "Ляхавіцкі веснік", аварыйная сітуацыя склалася на газаправодзе-адводзе да ГРС "Дарава" (Ляхавіцкі раён). Там выявілі "крытычны дэфект трубы". Было вырашана замяніць два яе метры. Для гэтага "спатрэбілася памяншэнне аб'ёму забеспячэння газаспажыўцоў на некаторы час". Мясцовым жыхарам паведамілі пра "магчымыя часовыя перабоі ў падачы ацяплення". Былі абмежаваны пастаўкі газу на малочны і кансервавы заводы, кацельныя мясцовага ЖКГ. Працы планавалася завяршыць увечары ў панядзелак. У іх было задзейнічана 19 рамонтна-аднаўленчых брыгад і 10 адзінак тэхнікі "Брэстаблгазу".

Каб газазабеспячэнне цалкам не спынялася, газ дастаўлялі ад перасоўных аўтазапраўшчыкаў.

З-за рамонту газаправода ў Ляхавічах знікала цяпло
lves.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі