З-за выхаду Вялікабрытаніі з ЕС 122 футбалісты могуць застацца без працы

З-за выхаду Вялікабрытаніі з ЕС 122 футбалісты могуць застацца без працы

З-за выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза 122 футбалісты могуць застацца без працы. Справа ў тым, што пакуль Вялікабрытанія ўваходзіць у ЕС, ніякіх перашкодаў яе гульцы не маюць. Аднак пасля выхаду з саюзу, каб гуляць у чэмпіянатах краін Еўрасаюза, ім давядзецца выканаць адну ўмову.

Паводле правілаў, гульцам з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, трэба праводзіць за сваю зборную 45% яе матчаў за апошнія 2 гады (раней — 30%), інфармуе by.tribuna.com.

Праблемы ўзнікнуць у мадрыдскага "Рэала" і валійца Гарэта Бэйла. Рэгламент чэмпіянату Іспаніі дазваляе мець у складзе каманды трох гульцоў не з краін Еўрасаюза. У каралеўскага клуба гэтыя вакансіі занятыя Хамесам, Даніла і Каземіра. Такім чынам, Бэйл – чацвёрты лішні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі