З замежных пераводаў жанчына заплаціць 82 мільёны рублёў

Праверка, зладжаная падаткавікамі, выявіла, што ў 2012 годзе жанчына атрымала прыбыткі з-за мяжы не ад блізкіх сваякоў. Пры гэтым яна не падала своечасова дэкларацыю аб прыбытках і не сплаціла падатак у памеры 69,2 мільёна рублёў. За несвоечасовую аплату ёй таксама налічылі пеню — 13,1 мільёна. Усяго яна вінаватая бюджэту болей за 82 мільёны рублёў.

Апроч таго, жанчыну прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-цэнтр Міністэрства падаткаў і збораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі