За абразу Ярмошынай 25-гадовую мінчанку пакаралі двума гадамі "хатняй хіміі"

За абразу Ярмошынай 25-гадовую мінчанку пакаралі двума гадамі "хатняй хіміі"

25-гадовую тэхнічную пісьменніцу і капірайтарку Аляўціну Корчык суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў на два гады "хатняй хіміі", паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Дзяўчыну прызналі вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

30 кастрычніка ў адным з тэлеграм-каналаў Корчык пакінула каментар: "Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць". Як заявіла следства, гэта было зроблена з намерам "зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі".

Суддзя Лідзія Целіца прызнала віну дзяўчыны даказанай і прызначыла тое пакаранне, якое прасіў пракурор.

Дарэчы, абражаная старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на судовы працэс не з'яўлялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі