За апошнія дні памежнікі затрымалі некалькі груп грузінскіх нелегалаў

Яны спрабавалі прайсці праз мяжу ў Літву. Першую групу нелегалаў вялі праваднікі з мясцовых жыхароў, кажуць памежнікі.
Прэс-сакратар Памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка ў каментары Еўрарадыё заявіў, што гэта працяг міграцыі грузінаў у Еўропу:

Цішчанка: "Гэта працяг гісторыі, звязанай з міграцыяй грамадзянаў Грузіі ў Еўропу. Звычайна, яны тлумачаць сваё імкненне з’ехаць у Еўропу жаданнем палепшыць сваё жыццё, уладкавацца ў Еўропе. Большасць спрабуе адразу заявіцца на статус бежанца. Але зараз гэта не такая вялікая хваля мігрантаў, як некалькі гадоў таму".

Уцекачы не абвяргалі, што спрабавалі нелегальна прайсці праз мяжу. Кожны з іх пакараны штрафам у 700 тысяч рублёў (20 базавых велічыняў). Іх дэпартавалі на радзіму і забаранілі прыязджаць у Беларусь цягам трох гадоў. Праваднікоў чакае крымінальная справа і, магчыма, пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі