За час вайны Украіну пакінулі больш за 1 мільён дзяцей
Больш за 1 мільён дзяцей пакінулі Украіну за час вайны. Такую лічбу называюць у UNICEF.
Большасць дзяцей апынуліся з сем'ямі ў Польшчы, Венгрыі, Славакіі, Малдове і Румыніі.
"Колькасць дзяцей-бежанцаў ашаламляе, гэта сведчыць пра тое, наколькі адчайнай стала сітуацыя для дзяцей і семʼяў ва Украіне", — пракаментаваў рэгіянальны дырэктар UNICEF па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Афшан Хан.
Напярэдадні паведамлялася, што за час баявых дзеянняў ва Украіне загінула 71 дзіця, а больш за 100 атрымалі раненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.