За фота 2012 года жыхара Наваполацка арыштавалі на 15 сутак
Бел-чырвона-белы сцяг, ілюстрацыйнае фота
Жыхара Наваполацка Мікалая Юрцэвіча арыштавалі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 24.23 КаАП), піша канал "Віцебск, я гуляю!". Суд прайшоў яшчэ 8 верасня, але пра яго вынікі стала вядома толькі цяпер.
Падставай для арышту Юрцэвіча стаў фатаздымак 2012 года ў сацсетцы "Вконтакте". На ім мужчына стаяў у вайсковай касцы, а ўнізе выявы — нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг з гербам "Пагоня".
Таксама ў фатаздымках на старонцы новапалачаніна знайшлі і выявы нацыянальнага сцяга, які вісіць на сцяне.
Судзіла яго вядомая палітычнымі прысудамі суддзя Зінаіда Балаболава. Дарэчы, напярэдадні суда над Юрцэвічам, 7 верасняяна асудзіла за "экстрэмізм" адразу дзевяць чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.