У Беларусі адзначаюць "пэўную стабілізацыю рэпрэсій"

Мінскія амапаўцы / Еўрарадыё

Мінскія амапаўцы / Еўрарадыё

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў распавёў пра назіраныя заканамернасці ў рэпрэсіўных практыках дзяржавы ў Беларусі. "Складваецца адчуванне, што рэпрэсіі, звязаныя з затрыманнямі, арыштамі і судамі, верагодна, выходзяць на нейкае своеасаблівае плато", — піша ён пасля аналізу даступных фактаў. Адзначаецца "пэўная стабілізацыя рэпрэсій"

Напрыклад, колькасць палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі, ужо пяты месяц вагаецца на ўзроўні каля 1500 чалавек. "Гэта значыць, што, колькі людзей атрымлівае такі статус, столькі ж і выходзяць з месцаў зняволення", — адзначае сацыёлаг. Не заўважана і відавочнай тэндэнцыі да павелічэння колькасці затрыманых з палітычных матываў (праўда, яна мае "хвалепадобны характар").

Што да колькасці асуджаных з палітычных матываў, то яна таксама выходзіць "на нейкі сярэдні ўзровень". Таксама звяртаецца ўвага на дынаміку ўнясення людзей у так званы "спіс эстрэмістаў" — каля 100 чалавек у месяц.

"Пры гэтым разлічваць на зніжэнне рэпрэсіўнага ціску не даводзіцца, — піша Генадзь Коршунаў. — Афіцыйная пазіцыя ўладаў, якую агучваюць сілавікі рознага ўзроўню: "Рэпрэсіі спыняцца не будуць!". 

У Беларусі адзначаюць "пэўную стабілізацыю рэпрэсій"
newideas.center

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі