За каментары па "справе Зельцэра" слонімскага рабочага асудзілі на 2 гады
Два гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі 37-гадоваму рабочаму са Слоніма Аляксею Сянько па "справе Зельцэра". Такі прысуд вынес Гродзенскі абласны суд 9 верасня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Суддзя Анатоль Заяц прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну затрымалі ў яго дома ў Слоніме 29 верасня 2021 года. Нагодай сталі каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра, кватэру якога штурмавалі супрацоўнікі КДБ.
5 ліпеня 2022 года КДБ унёс Аляксея Сянько ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.