За месяц пасля выбараў запазычанасць па заробках у Беларусі вырасла ўдвая
Пратэрмінаваная запазычанасць па заробках у Беларусі за месяц узрасла ўдвая. Такія звесткі публікуе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Калі на 1 кастрычніка пратэрмінаваная запазычанасць складала 27,9 мільярда рублёў, то на 1 лістапада яна склала ўжо 52,4 мільярда.
Пры гэтым за месяц, які папярэднічаў прэзідэнцкім выбарам, паказнік пратэрмінаванай запазычанасці па заробках зменшыўся ў 9,9 разы (на 248,1 мільярда рублёў). Выбары адбыліся 11 кастрычніка.
Па стане на 1 лістапада завінавачанасць дапусцілі 111 арганізацый, а па стане на 1 кастрычніка іх было 13.
Болей за ўсё арганізацый-даўжнікоў знаходзіцца ў Віцебскай вобласці — 78, меней за ўсё ў Мінску — 2.
З галінаў эканомікі найбольшая колькасць даўжнікоў зафіксаваная ў сельскай гаспадарцы — 95 арганізацый (агульная сума запазычанасці — 33,8 мільярда рублёў).
Фота з архіву