За мінулы год ва Украіне дэмантавалі 145 помнікаў, звязаных з Расіяй
Знос помніка Кацярыне II у Адэсе / @tymoshenko_kyrylo
За мінулы год ва Украіне змянілі 9 859 геаграфічных назваў і дэмантавалі 145 помнікаў, звязаных з Расіяй, піша Hromadske са спасылкай на ўкраінскае Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі.
Больш за ўсё дасталася Аляксандру Пушкіну: дэмантаваныя 28 помнікаў. Таксама знесеныя 9 помнікаў савецкаму пісьменніку Максіму Горкаму, па 4 — рускаму палкаводцу Аляксандру Сувораву і савецкаму пісьменніку Мікалаю Астроўскаму. Больш няма помніка Кацярыне II у Адэсе. Таксама за мінулы год дэмантавалі больш за 20 помнікаў і памятных знакаў, прысвечаных савецкім вызваліцелям.
Гэты працэс — перайменавання і дэмантажу — працягнецца, кажуць ва ўкраінскім Мінкульце. Hromadske нагадвае, што ў сакавіку Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які забараняе даваць геаграфічным аб'ектам назвы, звязаныя з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.