За "няправільны" каментар пра Лукашэнку віцябляніна асудзілі на 1,5 года
Палітвязня з Віцебска Аляксея Мацявіна асудзілі на паўтара года калоніі. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", яго вінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Першамайскага раёна Віцебска Юрый Урбан.
У абвінавачанні віцябляніна гаварылася, што ён "супрацьпраўна падрыхтаваў і апублікаваў тэкст з негатыўнай ацэнкай Аляксандра Лукашэнкі, які змяшчаў ненарматыўныя формы маўлення".
Мужчына патлумачыў, што напісаў каментар у стане "выбуху негатыўных эмоцый".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.