За першы дзень у перапісе насельніцтва прынялі ўдзел каля 140 тысяч беларусаў

За першы дзень у перапісе насельніцтва прынялі ўдзел каля 140 тысяч беларусаў

За першы дзень правядзення перапісу ў ім прынялі ўдзел каля 140 тысяч чалавек, перадае БЕЛТА.

Як распавядала Еўрарадыё, спярша наплыву ахвочых не вытрымалі серверы Белстата, і сайт перапісу завіс. Праблемы ўзнікалі ў працы сайта census.by, а таксама міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ). 

Каб прайсці перапіс у інтэрнэце, незарэгістраваныя карыстальнікі МСІ могуць увайсці ў сістэму праз аднаразовы СМС-код, а зарэгістраваныя — такім жа чынам альбо з дапамогай логіна і пароля. Дадаткова Белстат размясціў у сябе відэаінструкцыю па запаўненні перапісных анкет у інтэрнэце.

Онлайн перапіс працягнецца з 4 па 18 кастрычніка. Таксама з сённяшняга дня працуюць 644 стацыянарныя ўчасткі. 

Перапісчыкі выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі