Дактары "хуткай" атрымалі планшэты перапісчыкаў — і цяпер робяць падвойную працу

Планшэты, якія выкарыстоўвалі для перапісу насельніцтва, цяпер перадалі дактарам "хуткай" / Фота sb.by
Планшэты, якія выкарыстоўвалі для перапісу насельніцтва, цяпер перадалі дактарам "хуткай" / Фота sb.by

На мінулым тыдні мінскім брыгадам хуткай дапамогі выдалі планшэты. У іх можна праглядзець звесткі пацыента і інфармацыю аб папярэдніх візітах дактароў. Там жа — электронная медыцынская картка хворага.

Быццам бы ўсё крута, і дактары новаўвядзеннем збольшага задаволены. Але нюанс у тым, што пакуль што пасля прыёму доктар павінен запоўніць і папяровую картку, і электронную.

"Упісваць [у планшэт] трэба тое ж самае, што і ў папяровую картку. Гэта, вядома, зручней. Але пакуль што нам даводзіцца выконваць двайны аб'ём працы: дубляваць тую ж інфармацыю ў звычайную [папяровую] картку", — расказаў Еўрарадыё мінскі доктар хуткай медыцынскай дапамогі.

"На візіце даводзіцца тлумачыць, што я не гуляю [ў планшэце], а ўношу звесткі", — скардзіцца яшчэ адзін доктар "хуткай".

Да 2022 года Міністэрства аховы здароўя плануе цалкам адмовіцца ад папяровых носьбітаў у бальніцах, паліклініках і амбулаторыях. Планшэты беларускім дактарам дасталіся пасля перапісу насельніцтва. Работнікі медустаноў спадзяюцца, што тэставы рэжым іх выкарыстання працягнецца нядоўга.

"Думаю, гэта робіцца для падстрахоўкі, калі раптам паўстане якая-небудзь праблема падчас работы з планшэтам. Але гэта здагадкі, нам не тлумачылі прычыны. А праблема яшчэ і ў тым, што калі маладое пакаленне хутка асвойвае планшэты, то для старэйшага пакалення работы становіцца ўтрая больш", — дадае доктар.

Калі пробны перыяд скончыцца паспяхова і дактарам "хуткай" не трэба будзе займацца папяровымі карткамі, то ў перспектыве планшэты спросцяць працу дыспетчараў (якія часта з цяжкасцю разбіраюць почырк дактароў, калі пераносяць звесткі з картак у камп'ютары) і скароцяць час прыёму пацыентаў.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі