У бальніцы Абельскай некаторых пацыентаў пазначаюць "чорнай меткай"

У "Лечкамісіі" праводзяць "эксперыменты" (ілюстрацыйнае фота)

У "Лечкамісіі" праводзяць "эксперыменты" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У бальніцы Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі некаторых пацыентаў пазначаюць "чорнай меткай". Пра гэта "Медыцынскаму весніку" расказала загадчыца інфекцыйна-эпідэміялагічнага аддзела Алена Качанка.

"Мы ж у сябе ў стацыянары прыдумалі назву "чорная метка", — гаворыць Качанка. — Такім чынам, санітарка выразна разумее, што палату, у якой знаходзіцца пацыент з "чорнай меткай", трэба памыць у апошнюю чаргу; таксама і буфетчыца прыносіць туды ежу ў апошнюю чаргу, а хірург ведае, што перавязку трэба зрабіць апошняй справай у палаце".

Тг-канал "Белыя халаты" ставяць пытанне, наколькі падобная "маркіроўка" адпавядае этычным нормам: "Звычайна ў такіх выпадках хапае стандартных папярэджвальных надпісаў, без малюнкаў з чэрапам і косткамі". Мяркуецца, што "кампетэнтныя спецыялісты ніколі не прапанавалі б у якасці інавацыйнага элемента інфекцыйнага кантролю "чорную пазнаку". 

Як вядома, галоўны доктар "Лечкамісіі" — Ірына Абельская, маці Мікалая Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі