Беларускія спецыялісты навучаць калег з Расіі перапісваць насельніцтва
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / hi-news.ru
Дэлегацыя Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі на чале з кіраўніком Расстата Паўлам Малковым наведае Белстат. Паведамленне пра візіт, які адбудзецца з 19 па 20 кастрычніка, з'явілася ў пятніцу на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Госці пазнаёмяцца з вопытам арганізацыі правядзення перапісу насельніцтва Беларусі з выкарыстаннем IT-тэхналогій.
Візіт быў запланаваны падчас 67-й пленарнай сесіі Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў.