За дзень да заканчэння перапісу не перапісаўся кожны пяты мінчук
У Мінску ў перапісе насельніцтва не прынялі ўдзел каля 400 тысяч чалавек, пішуць "Мінск-Навіны". Гэта кожны пяты жыхар сталіцы. Між тым, апошні дзень перапісу — ужо заўтра, 30 кастрычніка.
Дарэчы, з 1 па 6 лістапада перапісчыкі паўторна наведаюць некаторых з апытаных (каля 10%) і зададуць па 10 пытанняў. Гэта робіцца для праверкі якасці праведзенага перапісу.
Тыя, хто яшчэ не ўдзельнічаў у перапісе, могуць прыйсці на стацыянарныя ўчасткі і прайсці перапіс да 30 кастрычніка ўключна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.