Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка

Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка

Следчы камітэт папярэджвае пра з'яўленне ў Мінску ілжэперапісчыц. Як вядома, у Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Аднак па дамах і кватэрах перапісчыкі пачнуць хадзіць толькі з 21 кастрычніка. Махляры пачалі працаваць раней. Ужо 16 кастрычніка пад выглядам перапісчыц дзве жанчыны прыйшлі ў сталіцы ў дом пенсіянеркі. У 85-гадовай жанчыны яны скралі 85 рублёў. Асобы зламысніц пакуль невядомыя, іх спрабуюць высветліць з дапамогай камер віданазірання, усталяваных на бліжэйшых аб'ектах. Распачатая крымінальная справа.

СК папярэджвае грамадзян, што перапісчыкі пачнуць прыходзіць толькі з бліжэйшага панядзелка. Пры сабе яны будуць мець сумку са спецыяльным лагатыпам і планшэт, а таксама пасведчанне і пашпарт. Махляры карыстаюцца даверлівасцю сталых людзей. Таму сілавікі просяць іх блізкіх папярэдзіць пра магчымую небяспеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Ілжэперапісчыцы пачалі хадзіць па дамах у Мінску з 16 кастрычніка
Пасведчанне сапраўднага перапісчыка / sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі