У перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4,4 млн чалавек
На раніцу 18 кастрычніка ў перапісе насельніцтва Беларусі паўдзельнічалі 4 млн 460 тысяч чалавек (на 1 жніўня ў нашай краіне жылі 9 млн 454 тысячы 100 чалавек). 1 млн 827 тысяч 600 чалавек з іх перапісаліся самастойна праз інтэрнэт (у Мінску — 67,3% ад тых, хто прайшоў перапіс), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Дарэчы, у пятніцу яшчэ можна прайсці перапіс праз Сеціва.
У Мінску перапісаліся ўжо 909 тысяч чалавек, у Мінскай вобласці — больш за 837 тысяч, у Магілёўскай вобласці найменш — 418 тысяч.
З 21 кастрычніка перапісшчыкі пачнуць наведваць кватэры і дамы беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.