За першы ўік-энд "Мацільда" сабрала ў мінскім пракаце $45 тысяч
За першы ўік-энд "Мацільда" сабрала ў мінскім пракаце $45 тысяч (91,2 тысячы рублёў). Скандальны фільм Аляксея Учыцеля пра сувязь апошняга імператара Расіі Мікалая II і балерыны Мацільды Кшэсінскай істотна абыйшоў бліжэйшага пераследвальніка — фэнтэзійную камедыю "Апошні волат", якая сабрала ў пракаце $27 тысяч (53,1 тысячы рублёў).
Паглядзець "Мацільду" за першыя чатыры дні праката ў сталіцы Беларусі прыйшло больш за 15 тысяч чалавек. Гэтыя лічбы паведамляе на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" журналіст Тарас Тарналіцкі:
Яшчэ да выхаду "Мацільды" ў Расіі разгарэўся скандал, бо праваслаўная царква, а таксама пэўная частка свецкага грамадства ўбачыла ў фільме абразу пачуццяў вернікаў.
Міністэрства культуры Беларусі прызнала фільм этычным і дапусціла яго ў пракат з рэйтынгам “16+”.