За прагулку галяком па Баранавічах мужчыну асудзілі на тры гады
33-гадовага непрацуючага жыхара Баранавічаў асудзілі на тры гады, прызнаўшы вінаватым у злосным хуліганстве, паведамляе БелаПАН.
Увечары 1 жніўня на вуліцы Фабрычнай з'явіўся нецвярозы мужчына. Ён ішоў па пешаходнай дарожцы аголеным, перакінуўшы сваю вопратку праз руку.
Калі мужчына пайшоў па пешаходным пераходзе праз дарогу, яго затрымалі міліцыянты. Высветлілася, што ён са знаёмымі выпіваў і гуляў у карты. Прайграўшы, мужчына стаў выконваць умовы гульні — пайшоў галяком па горадзе. Да таго моманту мужчына выпіў 200-250 грамаў гарэлкі.
1 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес прысуд парушальніку парадку — тры гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Мужчына прызнаў сваю віну і раскаяўся. Раней ён быў судзімы сем разоў. Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.