За правоз марыхуаны ў Брэсце затрымалі расійскую мадэль, зорку Instagram

За правоз марыхуаны ў Брэсце затрымалі расійскую мадэль, зорку Instagram

Расійскую грамадзянку затрымалі на мяжы ў Брэсце. У багажы 26-гадовай расіянкі знайшлі 1,14 грама марыхуаны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

Паводле інфармацыі следства, дзяўчына набыла наркотыкі на тэрыторыі Еўрасаюза і схавала іх у ручную паклажу. Увечары 5 траўня яна ехала з Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі праз мытны пункт "Варшаўскі мост" як пасажырка аўто. Мытнікі і выявілі незаконны тавар у яе багажы. 

Паведамляецца, што вынікі аналізу засведчылі, што ў арганізме дзяўчыны таксама ўтрымліваліся наркатычныя рэчывы.

На расіянку пачалі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу ЕАЭС. Яна ўзятая пад варту.

Як удакладняе tut.by, гаворка ідзе пра расійскую мадэль, зорку Instagram Марыю Хрэсціну. У Instagram на яе падпісаныя 162 тысячы чалавек. 

Мяркуючы па запісах дзяўчыны ў сацсетках, 3 траўня яна прыехала ў Варшаву з Вільні. Падчас перасячэння беларускай мяжы мяжы ў машыне Хрэсціна была разам з сяброўкай, якая і кіравала аўтамабілем. 

Пры даглядзе ў Хрэсцінай акрамя марыхуаны знайшлі таксама прадукты, шакалад і чыпсы, на якіх быў налеплены лагатып марыхуаны — зялёны ліст. 

За правоз марыхуаны ў Брэсце затрымалі расійскую мадэль, зорку Instagram
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі