За прысваенне 4600 кашуль украінца беларус сядзе на год
Суд у Адэскай вобласці прысудзіў да аднаго года турмы грамадзяніна Беларусі.
Ён узяў пад рэалізацыю ў мясцовага прадпрымальніка 4600 кашуль, але ні тавар, ні грошай за яго не вярнуў.
Пры гэтым грамадзянін Беларусі знаходзіўся ва Украіне незаконна. Усяго беларус узяў у прадпрымальніка жаночых кашуль на суму ў 88550 грыўняў (каля 10 тысяч долараў ЗША).
Скрынкі з большай часткай тавару зламысніку прыйшлося вярнуць у краму, а таксама выплаціць гаспадару 7372 грыўны. Але гэта не выратавала яго ад турмы, паведамляюць СМІ.