За размову з амапаўцамі мінчуку прысудзілі 15 сутак

За размову з амапаўцамі мінчуку прысудзілі 15 сутак

38-гадовага мінчука Максіма Пятровіча затрымалі пасля размовы з амапаўцамі 31 жніўня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Каля 12:30 ён купляў ежу на вуліцы Зыбіцкай. Каля мужчыны стаялі супрацоўнікі АМАПа ў службовай форме. Мінчук вырашыў паразмаўляць з імі, але размова скончылася яго затрыманнем. 

На Пятровіча склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Згодна з дакументам, ён "быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, адмовіўся выйсці са службовага аўтамабіля, упіраўся, чым аказаў непадпарадкаванне міліцыянту".

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк запытаўся ў Пятровіча наконт прычыны затрымання. На гэта мужчына адказаў: "Пакрыўдзіліся, напэўна. Можа, я ім не тое што сказаў".

Максіма Пятровіча асудзілі на 15 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі