За скрадзены кавун гродзенцу пагражае да шасці гадоў зняволення

За скрадзены кавун гродзенцу пагражае да шасці гадоў зняволення

На экзатычную здабычу паквапіўся 44-гадовы жахар вёскі Масты Правыя на Гродзеншчыне.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, на вуліцы Леніна ў гэтай вёсцы індывідцальны прадпрымальнік прадаваў кавуны. Мужчына падыйшоў да прычэпаў, дзе ляжалі гэтыя ягады, і стаў выбіраць. Ён прастукваў кожны кавун. Калі ён знайшоў, на яго думку, самы спелы, дык на вачах у прадаўца схапіў 5-кілаграмовую ягаду і ўцёк.

Калі міліцыянты знайшлі і затрымалі зламысніка, кавун яшчэ быў пры ім. Праўда, ужо не ўвесь...

На мужчыну пачалі крымінальную справу за рабаванне. За скрадзены кавун яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі