За суткі "каронай" заразіліся амаль 2 000 беларусаў — такога не было са студзеня
Так выглядае каранавірус пад мікраскопам / Ілюстрацыйнае фота
Сутачны прырост інфіцыраваных каранавірусам у Беларусі склаў 1950 чалавек супраць 1836 за 2 верасня, і гэта максімум з 15 студзеня.
Пры гэтым самая вялікая колькасць штодзённых выпадкаў COVID-19 у Беларусі — 1975.
З пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 487 тысяч 17 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. 3 814 чалавек памерлі.
За мінулыя суткі ў Беларусі выканана 20 201 тэст. Усяго ў краіне праведзена больш за 7,8 мільёнаў тэстаў на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.