За ўжыванне наркотыкаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць

Адказнасць будзе прадугледжваць некалькі выпадкаў з рознай ступенню пакарання. У тым ліку градацыя ўключае ў сябе выпадкі, калі чалавек знаходзіцца на працоўным месцы або за рулём аўтамабіля. Самыя жорсткія санкцыі прадугледжваюць штраф да трох мільёнаў рублёў. Пазбегнуць пакарання змогуць толькі тыя, хто ўжо змагаецца з нарказалежнасцю.

Вось што сказаў у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Васіль Лосіч, выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення МУС:

"Тыя фігуранты, якія альбо знаходзяцца на ўліку і праходзяць курс лячэння, альбо выявяць жаданне лячыцца, будуць вызваленыя ад адміністрацыйнай адказнасці і перадавацца ва ўстановы аховы здароўя для лячэння".

Лічыцца, што ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці дапаможа знізіць распаўсюджванне наркотыкаў сярод моладзі. Студэнты і школьнікі не захочуць запляміць сабе рэпутацыю. Аб тым, наколькі актуальнае такое рашэнне, гаворыць статыстыка. У параўнанні з мінулым годам колькасць крымінальных спраў у Беларусі ў дачыненні непаўналетніх узрасла ў восем разоў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі