За збіццё двух міліцыянтаў гамельчука арыштавалі на пяць месяцаў

Як паведамляе БелаПАН, абвінавачваны нападпітку зайшоў у краму і скраў там навушнікі. Яго затрымала ахова і перадала міліцыі. У апорным пункце малады чалавек вырашыў пакурыць, аднак рабіць гэта ў памяшканні апорнага пункта яму забаранілі. Ігнаруючы міліцыянтаў, ён паспрабаваў запаліць. У гэты момант да яго падышоў супрацоўнік міліцыі, і гамяльчук напаў на яго ды паваліў на падлогу.



З апорнага пункта маладога чалавека павезлі ў аддзяленне міліцыі. У машыне малады чалавек з задняй сядушкі стукнуў нагой у галаву кіроўцу аўто, а потым стаў наносіць удары па салоне аўтамабіля.



Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні насілля супраць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дзеля перашкоды іх законнай дзейнасці.



Фота — onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі