Зацверджаная дамова аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны

Подпісы пад пратаколам аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі дамовы паміж краінамі аб дзяржмяжы ад 12 траўня 1997 года паставілі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей і першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Руслан Дземчанка. Пры гэтым прысутнічалі кіраўнікі Беларусі і Украіны, інфармуе БЕЛТА.


Варта адзначыць, што Украіна ратыфікавала дамову аб дзяржмяжы неўзабаве пасля падпісання ў 1997 годзе, а вось Беларусь не спяшалася. Раптоўна ўзнікла праблема выплаты нашай краіне запазычанасці ўкраінскіх прадпрыемстваў, якую ўдалося вырашыць толькі ў апошнія гады. Украіна паабяцала кампенсацыю нашай краіне.


Беларусь і Украіна створаць сумесную камісію па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.

Фота — ktelegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі