Загадчыца кладоўкі банка чатыры гады абкрадала сваю ўстанову
У Жлобіне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на загадчыцу кладоўкі каштоўнасцяў аднаго з банкаў. Яе падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым у асабліва буйным памеры.
Паводле папярэдніх звестак праваахоўнікаў, 39-гадовая жанчына у перыяд з 2011 года па лістапад 2015-га скрала з кладоўкі грошы на суму 15 200 долараў і 4000 еўра.
Следчыя высвятляюць усе акалічнасці падзеяў, а таксама ўмовы, якія спрыялі злачынству. Прымаюцца меры да пакрыцця нанесенай шкоды.
Канчатковая прававая ацэнка падзеяў будзе дадзеная па выніках расследавання.
Фота: БЕЛТА