Загадчыца склада ў Мінску за 5 гадоў прадала "налева" 250 тон металу
Загадчыцу склада "Белцэнтрамета" асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, яна пазбаўленая права на працягу пяць гадоў займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, жанчыну прызналі вінаватай у растраце. Прысуд, вынесены 18 снежня Заводскім судом Мінска, не быў абскарджаны і набыў законную моц.
Паведамляецца, што недастачу на складзе выявіла пазапланавая праверка, якую правялі праваахоўнікі. Высветлілася, што на працягу пяці гадоў загадчыца склада прадавала метал са склада, а грошы забірала сабе. Праверка выявіла, што на складзе адсутнічае 250 тон металу.
Растрачаныя тавары эксперты ацанілі на суму больш за 2 мільярды рублёў.
Выявілася, што кіраўніцтва "Белцэнтрамета" штогод праводзіла інвентарызацыю, але не выязджала на склад. Таму загадчыца штогод падавала фіктыўныя дакументы на подпіс начальству.
Фота: belcentromet.by