Заказваць трэба нават $500: у беларускіх банкаў праблемы з замежнай валютай

Беларусбанк / Reuters
Беларусбанк / Reuters

19 сакавіка ў беларускіх банкаў на фоне глабальнага абвалу рынкаў і падзення курса рубля пачаліся праблемы з замежнай валютай.

Афіцыйны твітэр-акаўнт Альфа-Банка абвясціў, што ў яго банкаматах валюты ўжо не засталося. Можна зрабіць заказ на зняцце валюты ў касах банка, але найбліжэйшая дата — 25 сакавіка.

Заказывать нужно даже $500: у белорусских банков проблемы с иностранной валютой

У Пріорбанку абмежаванні на зняцце замежнай валюты не ўведзены, але, каб зняць яе з рахунку ў касе банка, заказваць трэба загадзя. Чаканне можа заняць некалькі дзён.

У банку прызнаюцца, што зняць валюту ў банкаматах будзе праблематычна: "Банкаматы загружаюцца валютай, але з-за вялікага наплыву людзей яна хутка заканчваецца. Як такіх абмежаванняў няма, але з-за вялікага наплыву кліентаў прыйдзецца чакаць, адразу зняць [буйную] суму зараз не атрымаецца".

У БНБ таксама няма абмежаванняў на зняцце замежнай валюты. Але калі сума буйная, яе таксама давядзецца заказваць. Як запэўніваюць у банку — гэта не вымушаная мера, а, хутчэй, гарантыя атрымання грошай: "Зарэзерваваць трэба да 11 раніцы, і суму паспрабуюць даць у той жа дзень".

У Банку Дабрабыт расказалі, што ніякіх абмежаванняў не ўводзілі. Але калі вы захочаце зняць з карты, дапусцім, $500, вам прыйдзецца заказваць нават гэтую невялікую суму. Раніцай 19 сакавіка яе можна было атрымаць толькі ў галоўным аддзяленні банка, у астатніх аддзяленнях такой сумы папросту не аказалася. Калі не зарэзерваваць суму на сёння, наступны раз будзе магчымасць зняць $500 толькі 24 сакавіка.

Прыйсці ў аддзяленне банка можна і на ўдачу. Калі валюта ў касе з'явіцца, то вам яе павінны выдаць.

У інфацэнтры БСБ расказалі, што па стане на 19 сакавіка банк ніякіх мер не ўкараняе і ніякай інфармацыі пра абмежаванні ў іх няма: "Калі ёсць магчымасць па ліміце па карце і па наяўнасці валюты на касе, то можаце здымаць". Цяпер ліміт у Mastercard Standart у БСБ — тры тысячы долараў у суткі на ўсе аперацыі.

Раніцай 19 сакавіка стала вядома, што банк ВТБ уводзіць ліміты на абменныя аперацыі па картках — 100 еўра. Але ўжо да абеду навіна пра гэта з сайта банка знікла. Было афіцыйна абвешчана, што абмежаванне адменена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі