Закінутая радыяцыя трапляе ў грунтовыя воды пад Стоўбцамі і Рэчыцай
Пакуль беларускія ўлады спрачаюцца з літоўскімі наконт будаўніцтва побач з беларуска-літоўскай мяжой сховішча для ядзерных адкідаў, у самой Беларусі, на месцах былога размяшчэння савецкіх вайсковых частак, узброеных стратэгічнымі ракетамі, знаходзяць усё новыя схованкі з радыеактыўнымі адкідамі. У глебе і вадзе ў такіх месцах знайшлі вялікае ўтрыманне цэзію і стронцыю. Да таго ж, там засталіся сляды таго, што ў сховішчы хтосьці спрабаваў падкопвацца. Сёння дакладна вядомыя два такія пункты захавання ядзерных адкідаў на месцах былога знаходжання савецкіх вайсковых частак, узброеных стратэгічнымі ракетамі, -- “Коласава” ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і “Гомель-30” у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Таксама вядома, што там радыеактыўныя адкіды, якія ўтвараліся ў выніку эксплуатацыі ядзерных боегаловак, хавалі ў бетонныя шахты. У якім выглядзе і што гэта былі за адкіды, дакладна не вядома – ніякіх дакументаў пасля вывазу ракет у Расію беларусам не пакінулі. Як, па словах загадчыка лабараторыі Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Уладзіміра Скурата, не вядома, колькі іх яшчэ ў Беларусі.
Уладзімір Скурат: “Пакуль мы не можам адказаць на ўсе пытанні, колькі і дзе яшчэ ёсць такіх пунктаў захавання.”
На працягу апошніх двух гадоў навукоўцы праводзілі даследаванні ў “Коласаве” і “Гомелі-30”. Радыяцыйнай небяспекі для наваколля яны, па словах загадчыка лабараторыі, не ўяўляюць. Але ў глебе і ў вадзе знайшлі вялікае ўтрыманне цэзію і стронцыю, якія паступова трапляюць у грунтовыя воды.
Уладзімір Скурат: “Гэтыя ўсе радыенукліды могуць патрапіць у грунтовыя воды. Забруджванне грунтовых вод -- гэта найбольш сур’ёзная праблема. Людзі пачынаюць браць ваду, ужываць яе і, адпаведна, адбываецца ўнутранае апраменьванне ад ужытай вады”.
Навуковец не выключае таго, што аматары падняць тое, што дрэнна ляжыць, дабяруцца і да такіх нікому не патрэбных сховішчаў.
Уладзімір Скурат: “На базах, размешчаных дзе-небудзь у лесе, магчыма, што хтосьці выпадкова туды зойдзе і пачне што-небудзь не тое рабіць. Тым больш, што выпадкі ўжо былі, калі ў такіх месцах спрабавалі падкопвацца, відаць сляды, што хтосьці капаўся. Бетонныя кольцы – там больш цянуць няма чаго, але аматары пакапацца ёсць”.
У інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў упэўненыя, што пакідаць вайсковыя радыяцыйныя сховішчы так, як яны ёсць, небяспечна.
Уладзімір Скурат: “Неабходна іх выкапаць, адпаведным чынам распілаваць і перавезці на месца новага захавання”.
Тое, што такія вайсковыя могільнікі ў Беларусі ёсць, у Дэпартаменце па наглядзе па бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы ведаюць. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па наглядзе і рэгуляванні радыяцыйнай бяспекі дэпартамента Васіля Палюховіча, яны сочаць за радыебяспекай на “цывілізаваных” сховішчах адкідаў, а не на такіх “кінутых”, як у “Коласаве” і “Гомелі-30”.
Васіль Палюховіч: “Гэта, будзем казаць так, не кінутыя, але сховішчы, якія знаходзяцца на тэрыторыі вайсковых фармаванняў. І за імі глядзіць Міністэрства абароны”.
Але пра тое, што яны не ўяўляюць небяспекі, чыноўнік дэпартамента ведае.
Васіль Палюховіч: “Былі праведзеныя даследаванні, але яны не сведчаць выяўна, што там ёсць выхад радыенуклідаў за межы сховішча. У нас даных, што гэта менавіта з гэтага сховішча, а не з іншых неахайных сховішчаў нешта выходзіць, няма”.
Еўрарадыё звернулася з пытаннем пра вайсковыя сховішчы і іх далейшы лёс у прэс-службу Міністэрства абароны. Але яе кіраўнік Мікалай Пятроў сказаў, што яго ведамства не займаецца сховішчамі ў “Коласаве” і “Гомелі-30”.
Мікалай Пятроў: “Мінабароны не вядзе гэтыя аб’екты. Ёсць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях падраздзяленне спецыяльнае, Праматамнагляд называецца”.
Між тым, загадчык аддзялення Інстытута ядзерных даследаванняў Уладзімір Скурат сцвярджае, што на тэрыторыі былых вайсковых частак знаходзяцца і нешта робяць нейкія людзі.
Уладзімір Скурат: “Там нейкія, ледзь не рэжымнага характару, зоны. Людзі там працуюць і знаходзяцца там”.
Толькі што за “рэжымныя зоны” знаходзяцца на тэрыторыі былых вайсковых аб’ектаў, што за людзі там знаходзяцца і што яны робяць на сховішчах радыеактыўных адкідаў, і кіраўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Кацярына Шэлегава-Самусенкава патлумачыць Еўрарадыё не змагла.
Фота — Marc Morte