Закладчык псіхатропаў працаваў у Мінску за біткойны

Закладчык псіхатропаў працаваў у Мінску за біткойны

Закладчык псіхатропаў працаваў у Мінску за біткойны. Падчас затрымання ў 30-гадовага мужчыны знайшлі 280 грамаў марыхуаны і 160 грамаў амфетаміну. Міліцыянеры схапілі зламысніка ў момант, калі ён рабіў закладку. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з мэтай збыту” (ч. 3 арт. 328 КК).

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што так званым “мінёрам-аптавіком” мужчына працаваў ў траўня да пачатку жніўня бягучага года. З кліентамі кантактаваў праз інтэрнэт, шыфраваў перапіску. Праваахоўнікі прызначалі складаныя камп’ютарна-тэхнічныя, радыёэлектронныя экспертызы па забраных у затрыманага мабільных тэлефонах і камп’ютарнай тэхніцы. Іх вынікі і дазволілі зрабіць выснову, што мужчына атрымліваў узнагароджванні ў біткойнах. Ён знаходзіцца пад вартай, на яго маёмасць наклалі арышт.

Закладчык псіхатропаў працаваў у Мінску за біткойны
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі