Закрыццё Алімпіяды ў Пхенчхане
У паўднёвакарэйскім Пхенчхане адбылася цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў. Падчас урачыстай імпрэзы сцяг Беларусі несла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, біятланістка Дар’я Домрачава.
Алімпіяда завяршылася яскравым шоў. Сярод гледачоў прысутнічалі вядомыя асобы і сусветныя лідары.
Цяпер алімпійскі сцяг перайшоў да Пекіна, дзе праз чатыры гады адбудуцца наступныя зімовыя Гульні.