Закупляцца ў крамах duty free можна будзе пры ўездзе ў ЕАЭС
Тавары ў крамах duty free можна будзе купляць не толькі пры выездзе, але і пры ўездзе ў ЕАЭС. Такія змены прадугледжвае Мытны кодэкс ЕАЭС, які пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА.
"Новая норма: тавары ў магазінах бяспошліннага гандлю могуць рэалізоўвацца не толькі пры выездзе фізічных асоб з краіны, як дзейнічае цяпер, але і пры ўездзе ў ЕАЭС. Але кодэксам такая магчымасць прапісаная толькі ў аэрапортах і марскіх портах", — патлумачыў чыноўнік.
У Беларусі пад гэтую норму трапляе толькі крама duty free у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Пры гэтым у крамах, размешчаных на ўезд, алкаголь і тытунь будуць прадавацца толькі нормах бяспошліннага ўвозу. Пры выездзе грамадзянін можа купіць неабмежаваную колькасць. "Калі, напрыклад, норма бяспошліннага ўвозу алкаголю 3 л, значыць, не больш за 3 л", — канстатаваў Арлоўскі.