Замовіў айфон, а атрымаў ад махляроў біклажку

Замовіў айфон, а атрымаў ад махляроў біклажку

У магілёўскую міліцыю звярнуўся 25-гадовы гродзенец з заявай пра махлярства. Малады чалавек сцвярджаў, што яго падманула магіляўчанка, перадае прэс-служба МУС.

Малады чалавек праз інтэрнэт вырашыў купіць iPhone. Аднак у доўгачаканай пасылцы замест тэлефона ён убачыў біклажку. 

Магілёўскія крыміналісты высветлілі, што махрярствам займалася 22-гадовая мясцовая жыхарка. Дзяўчына не працуе, і летась яе ўжо судзілі за махлярства. Цяпер яна стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. 

На адным з сайтаў яна паабяцала прадаць новы мабільнік за перадаплату ў 250 рублёў. Атрымаўшы грошы, яна выслала даверліваму гродзенцу біклажку замест айфона. 

Дарэчы, на папярэднім махлярстве дзяўчыну злавілі летам 2018-га. Тады яна спрабавала прадаць мінчанцы туалетную ваду за сто рублёў.

У дачыненні да магіляўчанкі распачалі крымінальную справу за махлярства, учыненае паўторна. Ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі